СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Рабочы ліст па тэме "Прыказкі" (5 клас)

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Рабочы ліст па тэме "Прыказкі" (5 клас)»

РАБОЧЫ ЛІСТ «ПРЫКАЗКІ»

!!! Памятай

Прыказка — кароткае народнае выслоўе, у якім заключаны жыццёвы вопыт, парада або мудрая думка.


1. Злучы пачаткі і заканчэнні прыказак

1. Як гукнеш, —

2. Людзей слухай, —

3. Не той багаты, хто мае, —

4. Дзе згода, —

5. Слоў мяшок —


а) там і перамога.

б) так і адгукнецца.

в) а свой розум май.

г) а той, хто дбае.

д) а спраў на вяршок.


2. Устаў прапушчаныя словы

Словы для даведкі: сёння, не падае, вучыся, Бог

а) Хто рана ўстае, таму __________ дае.

б) Яблык ад яблыні недалёка __________.

в) Не адкладвай на заўтра тое, што можна зрабіць __________.

г) Век жыві — век __________.


3. Растлумач сэнс прыказак
Выберы адну прыказку (стар. 65-66 падручніка) і напішы сваімі словамі, што яна азначае.

Прыказка: __________________________________________________

Я думаю, што яна вучыць:

__________________________________________________________________

_ _________________________________________________________________

4. Падбяры прыказку да сітуацыі

Выберы прыказку з прапанаваных і запішы яе каля адпаведнай сітуацыі.

Прыказкі:

Дзе згода, там і перамога.

Па сакрэту ўсяму свету.

Любіш катацца, любі і саначкі вазіць.

Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж.

У сямі нянек – дзіця без носа.

Век жыві — век вучыся.

а) Перад важным рашэннем Маша ўсё добра абдумала і толькі тады адказала.

Прыказка: ______________________________________________________

б) Каманда працавала дружна, таму хутка выканала заданне.

Прыказка: ______________________________________________________

в) Дзед заўсёды гаворыць, што ў любым узросце можна даведацца нешта новае.

Прыказка: ______________________________________________________

г) Сказала Віка штосьці па сакрэту сваёй сяброўцы. Тая не вытрымала і паведаміла сваёй суседцы па парце, якая ў сваю чаргу падзялілася яшчэ з некім. Хутка пра гэта ведалі ўсе.

Прыказка: ______________________________________________________

д) Папрасілі бацькі сваю дачку пасядзець з малодшым братам. Дзяўчынка запрасіла да сябе сябровак. Яны разыграліся і забыліся на дзіця.

Прыказка: ______________________________________________________

е) Вася глядзеў, як дзеці каталіся з высокай гары. Яму таксама захацелася. Але ён бачыў, як цяжка сябры падымаліся ўгору, затое як радасна зляталі ўніз.

Прыказка: ______________________________________________________


5. Закончы прыказку і прыдумай прыклад

Не той друг, хто мёдам мажа, а той, хто __________________________.

Прыдумай сітуацыю з жыцця, да якой падыходзіць гэтая прыказка:

_______________________________________________________________________________________

_______________________________________________________________________________________