СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Іван Мележ. Раман "Людзі на балоце" Тэст.

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Іван Мележ. Раман "Людзі на балоце" Тэст.»

І. Мележ. “Людзі на балоце”. Тэст. Варыянт 1

1. Васіль Дзяцел у рамане:

а. з усіх мудрасцей жыцця прытрымліваўся правіла – трывай, цярпі

б. прыгожы хлопец, з норавам, яго паважалі і пабойваліся

в. быў разважлівы, любіў пагаварыць з аднавяскоўцамі

2. Чаму Ганна пасля прыходу Васіля ад маслакоўцаў рэзка змяніла свае адносіны да каханага:

а) вырашыла, што жыць з бедным – гэта значыць жыць увесь час у нястачы

б) страціла свой ідэал каханага, веру, што Васіль не можа прынесці шкоду людзям

в) пагаварыла з бацькам і мачыхай і зразумела, што Васіль для яе не пара.


3. Якім пачуццём змяняецца непрыхільнасць Ганны ў адносінах да каханага пасля вяртання Васіля з допыту:

а) поўнай абыякавасцю

б) публічным шкадаваннем, якое, на думку Ганны, павышала яе аўтарытэт у вачах аднавяскоўцаў

в) абвостраным пачуццём справядлівасці, калі крыўдзяць незаслужана.


4. З чым параўноўвае бацька Ганну на вяселлі:

а) рабінай

б) вішняй у квецені

в) дзікай грушай

г) белым бэзам


5. Гаворачы пра праблематыку рамана “Людзі на балоце”, якому тэзісу вы аддаяце перавагу?

  1. чалавек і прырода

  2. народ і інтэлігенцыя

  3. чалавек і зямля

  4. народ і рэвалюцыя.


6. Для каго з сям’і Чарнушкаў сватанне Яўхіма было радаснай падзеяй?

а) для мачыхі

б) для яе бацькі і брата

в) для Ганны.


7. Вызначце жанравую разнавіднасць рамана “Людзі на балоце”:

  1. сатырычны

  2. сацыяльна-бытавы

  3. прыгодніцкі.


8. Чаму Васіль не змагаецца за сваё каханне:

а) Ён вымушаны быў паслухаць маці, згадзіцца з яе рашэннем

б) Васіль зразумеў, што кахае Хадоську

в) Ён не можа аддаць сваю зямлю, якая корміць яго сям’ю.





9. Пра каго з герояў сказана наступнае: “Усё лета...ціха грэлася на сонцы маладзенькая...рабіна. Ніхто ў Куранях, бадай, не заўважыў, калі і хто пасадзіў яе, не бачылі як трэба яе і тады, калі яна красавіцкай раніцай апранулася ў лёгкае празрыста-зялёнае плацце з кволых, рэзных лісточкаў...”?

  1. пра Хадоську

  2. пра Параску

  3. пра Ганну.


10. Сімвалам чаго здаўна лічылася рабіна ў вуснай народнай творчасці беларусаў:

  1. матэрыяльнага дабрабыту

  2. неўладкаванасці і няўдач

  3. жаночай долі і прыгажосці

  4. смеласці і адвагі.



11. Ствараючы характар Васіля, аўтар звяртае ўвагу на:

  1. эгаізм у адносінах да блізкіх людзей

  2. эмацыянальнасць, якая выяўляецца ў жаданні падзяліцца з іншымі людзьмі сваімі думкамі

  3. засяроджанасць і маўклівасць.


12. Якая дэталь у апісанні партрэта Васіля дапамагае аўтару ўказаць на супярэчлівасць яго характару:

  1. панурыя ўпартыя губы;

  2. калматая, не то русявая, не то цёмная чупрына;

  3. розныя вочы: адно “як вада, светлае, а другое, як жалудок”.


13. У чым можна папракнуць Ганну, калі яна дала згоду стаць жонкай Яўхіма?

а) у няўменні і нежаданні пазмагацца за сваё шчасце

а) у жаданні разбагацець

в) у імкненні хутчэй пакінуць бацькоўскую хату.


14. Чысціня, непасрэднасць і шчырасць першага кахання Васіля і Ганны раскрываюцца аўтарам праз:

  1. большай часткаю праз маўчанне, калі пачуцці зразумелыя без слоў

  2. іх вясёлую і няспынную гаворку

  3. праз пастаянныя спрэчкі маладых людзей.


15. Хто з герояў рамана «Людзі на балоце» сказаў: «Уся сіла чалавека – у зямлі. І сіла ўся, і радасць! Няма зямлі – няма, лічы, і чалавека.»

а. Васіль

б. Ганна

в. Яўхім Глушак

г. Халімон Глушак

д. Грыбок

е. бацька Ганны


І. Мележ. “Людзі на балоце”. Тэст. Варыянт 2.

1. Падзеі рамана «Людзі на балоце» адбываюцца ў вёсцы:

а. Курані

б. Карабы

в. Глінішчы.

2. Прачытайце наступны ўрывак з рамана “Людзі на балоце”: “Якой ні спакойнай здавалася Ганна хвіліну назад, але калі зірнула ў люстра, твар яе, смуглявыя, крыху выпнутыя шчокі заяснелі зачаравана: ах, якая квяцістая, якая вогненна-яркая, цудоўная...” Які падарунак так абрадаваў і ўпрыгожыў Ганну ў час наведвання юравіцкага кірмашу?

а) спадніца, купленая мачыхай

б) кофта, якую набыў бацька

в) хустка, падараваная Яўхімам.


3. Згаджаючыся на вяселле з Яўхімам, Ганна кіравалася тым, што:

а) Васілю патрэбна жонка з пасагам

б) бацькам будзе лягчэй

в) думае, што «сцерпіцца – злюбіцца»

г) згаджаецца на вяселле, каб пазлаваць Васіля.


4. Як Васіль успрыняў вестку аб сватанні Глушакоў да Ганны і аб будучым вяселлі?

а) з радасцю, што ўсё так скончылася

б) з цвёрдым намерам пазмагацца за сваё шчасце

в) з сумам і жаданнем упэўніць сябе, што так будзе лепш усім

4) з поўнай абыякавасцю.


5. Пра якую падзею ў жыцці Ганны ідзе размова ў прыведзеным урыўку: “Яна потым багата разоў успамінала гэты момант, успамінала з болем і шчымлівым шкадаваннем. Думала, балела душой: як багата бяды выпадае чалавеку за іншы адзін крок. І як чалавек робіць гэты крок пакорліва, нібы сляпы – не бачачы ўсяго, што будзе яму з гэтым крокам...Цвёрдасць – ці ж у Ганны звычайна не было яе? Але якая тут цвёрдасць магла быць, калі не ведаеш, нашто яна?

а) сустрэча з маслакоўцамі

б) шкадаванне аб тым, што не захацела тлумачыць Васілю нічога аб сутычцы з Яўхімам у малінніку

в) сватанне Яўхіма.

6. Што з’явілася сімвалам нешчаслівага першага кахання Васіля і Ганны, якое “...выплыла, ажыло, як бы вырасла, поўнае злавеснага сэнсу”:

а) разбітае люстэрка, якое, паводле павер’я, не прыносіць шчасця

б) гадзюка, якая прапаўзла паміж маладымі людзьмі

в) сон Васіля, які маці тлумачыла як дурны, нядобры.


7. Што азмрочыла шчасце Васіля і Ганны кахаць і быць каханым:

  1. нежаданне бацькоў, каб Васіль і Ганна сустракаліся далей

  2. гаворкі, якія пайшлі па сяле, асуджаючы каханне Васіля і Ганны

  3. сустрэча з бандытамі, якая паклала пачатак жыццёвым выпрабаванням маладых людзей.

8. Вызначце адносіны аўтара да Васіля Дзятла:

  1. Мележ малюе свайго героя з любоўю і сімпатыяй, і разам з тым не хавае адмоўных якасцей яго характару

  2. Мележ малюе свайго героя з любоўю, сімпатыяй;

  3. Мележ ідэалізуе свайго героя, пазбаўляе адмоўных рыс характару.


9. Самым дарагім для Васіля з’яўляецца:

а. Ганна

б. вольнае жыццё

в. зямля

г. сям’я

д. пасаг жонкі


10. Што цяжэй за ўсё пераадольваў Васіль, знаходзячыся ў турме, лічыў “самай вялікай пакутай”?

  1. разлуку з Ганнай

  2. расставанне са сваімі роднымі

  3. адсутнасць магчымасці папрацаваць.


11. У рамане «Людзі на балоце» закранаюцца праблемы:

  1. у часы калектывізацыі на Палессі

  2. у гады Першай сусветнай вайны

  3. у гады Вялікай Айчыннай вайны


12. Калі Васіль апынуўся пад арыштам, якуое пачуццё авалодала ім:

а) разуменне таго, што атрымаў па заслугах

б) апатыя, калі страчана вера ў праўду і дабро

в) жаданне дабіцца таго, каб ва ўсім справядліва разабраліся.

13. З якім дрэвам параўноўваецца Ганна ў пачатку рамана:

а. з вярбой

б. з бярозай

в. з калінай

г. з рабінай

д. з ліпай


14. Ганна Чарнушка ў рамане «Людзі на балоце»:

а. ганарліўка, задзірыстая

б. шчаслівая жанчына-маці

в. не пагадзілася выйсці замуж за нелюбімага

г. разважлівая, жыве па халодным разліку

15. Каму з герояў рамана “Людзі на балоце” належыць наступная характарыстыка: “У такі час з хаты, недалёка ад той, дзе дзяўчына брала ваду, выйшаў на ганак, пацягваючыся, хлопец з хмурнымі, заспанымі вачыма, з калматай не то русай, не то цёмнай чупрынай, з упартымі, невясёлымі губамі... Зялёны гэты хлопец ужо з найпершага маленства адчуў, што жыццё – не вясёлае, бесклапотнае свята, а найбольш доўгі і клапотны будзень, што трэба цярпець”?

  1. Міканору

  2. Хоню

  3. Васілю.